Бураковыя жамерыны

Бураковыя жамерыны — бураковая стружка без цукру, якая ўтвараецца пры вытворчасці цукру з цукровых буракоў. Жамерыны з'яўляюцца каштоўнай пажыўнай масай, таму іх звычайна дадаюць у рацыён буйной рагатай жывёлы, свіней і іншых жывёл. Асноўныя спажыўцы жамерынаў - калгасы і саўгасы рэспублікі, якія вырошчваюць і пастаўляюць на перапрацоўку цукровыя буракі. На нашым камбінаце ўкаранёна вытворчасць бураковых жамерынаў у грануляваным выглядзе. Гэта забяспечвае працяглае захоўванне прадукта.

Вываз жамерынаў з'яўляецца адной з умоў дагавораў кантрактацыі на закупку цукровых буракоў, якія заключаюцца з цукраперапрацоўчымі прадпрыемствамі.